У Авальнай зале адкрыецца восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў

2 октября 2015

Усяго на парадак дня вынесена 36 дакументаў. Цэнтральнае месца зойме разгляд рэспубліканскага бюджэту і карэкціроўка падатковага заканадаўства. Сёння ж у першым чытанні беларускія дэпутаты абмяркуюць законапраекты па дзяржаўна-прыватным партнёрстве, навукова-тэхнічнай экспертызе і сацстрахаванні. Таксама прадугледжана ратыфікацыя шэрагу міжнародных дакументаў, у прыватнасці, дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве Беларусі з Кітаем. Акрамя гэтага, сёння плануецца разгледзець і дэкрэт Прэзідэнта №5 аб бязвыплатнай замежнай дапамозе.