У ААН сёння выкажуць беларускія ініцыятывы

21 сентября 2017

Удзел у агульнапалітычнай дыскусіі высокага ўзроўню прымаюць кіраўнікі дзяржаў, урадаў і знешнепалітычных ведамстваў 193 краін-удзельніц. Дэлегацыю Беларусі на форуме ўзначаліў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. У аўторак ён прыняў удзел у адкрыцці дыскусіі 72-й сесіі Генасамблеі. Як чакаецца, сёння Макей выкажа прапановы нашай краіны. Мінск сёлета актыўна прасоўвае ініцыятыву новага глабальнага працэсу мірабудавання, аналагічнага Хельсінкскаму, а таксама інтэграцыі інтэграцый. Усяго ж на разгляд дэлегатаў Генасамблеі вылучана каля 160 пытанняў. Сярод іх пытанні бяспекі і міжнародныя канфлікты на Блізкім Усходзе, ва Украіне і Сірыі, а таксама напружаная сітуацыя на Карэйскім паўвостраве.