У Маскве падпісана канцэпцыя ваеннага супрацоўніцтва краін СНД

15 июня 2016

Сёння ў Маскве падпісана канцэпцыя ваеннага супрацоўніцтва краін СНД - дакумент будзе дзейнічаць да 2020 года. У сталіцы Расіі праходзіць пасяджэнне міністраў абароны Садружнасці незалежных дзяржаў. У ім прымаюць удзел кіраўнікі ваенных ведамстваў 8 краін. Беларусь прадстаўляе Міністр абароны Андрэй Раўкоў. На пасяджэнні разгледжаны асноўныя кірункі ўзаемадзеяння ваенных ведамстваў дзяржаў - удзельнікаў СНД. Гэта датычыцца ваенна-касмічнага супрацоўніцтва, развіцця аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны, а таксама сумеснага кантролю радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага становішча.

Сяргей Шайгу, міністр абароны Расіі: "Становішча на знешніх межах Садружнасці неспакойнае. У сітуацыі, якая склалася, неабходна пашыраць узаемадзеянне ў сферы абароны. Прававой асновай такога ўзаемадзеяння з'яўляецца Канцэпцыя ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў СНД да 2020 года. Канцэпцыяй прадугледжана ўзмацненне нашых узброеных сіл, захаванне нацыянальнай і калектыўнай бяспекі, а таксама развіццё добрасуседскіх адносін. Пасяджэнне Савета - важны крок на гэтым шляху".

Падчас пасяджэнняў стала вядома, што кіраўнікі дзяржаў СНД на саміце ў верасні прымуць праграму, якая павысіць эфектыўнасць працы Садружнасці. Адзін з кірункаў - барацьба з тэрарызмам.