У Мінску пройдзе чарговы раўнд перамоў кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Украіне

15 мая 2017

Сёння ў Мінску пройдзе чарговы раўнд перамоў кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Галоўнай тэмай сустрэчы стане выкананне бакамі ўзятых на сябе абавязацельстваў па спыненні агню, а таксама стварэнне новых зон бяспекі і пытанне размініравання. Таксама ўдзельнікі перамоў закрануць разгляд вынікаў верыфікацыі спісаў для разблакавання працэсу вызвалення заложнікаў. Папярэдні раўнд перамоў кантактнай групы прайшоў у Мінску 26 красавіка.