У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

13 февраля 2019

У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Сітуацыю абмяркоўваюць рабочыя падгрупы. Раней спецпрадстаўнік кіраўніка АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў выніковасць працы кантактнай групы, паведаміўшы, што летась удалося істотна скараціць колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва да самага нізкага ўзроўню з пачатку канфлікту.