У Мінск прыбываюць міністры замежных спраў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы

21 июня 2017

Сёлета Беларусь упершыню старшынствуе ў гэтай арганізацыі, якая з'яўляецца адной з найстарэйшых еўрапейскіх субрэгіянальных структур.

Сёння ў Нацыянальны аэрапорт прыбылі лайнеры прадстаўнікоў Славеніі, Чэхіі, Італіі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі і Славакіі. Таксама ў сталіцу прыбыло кіраўніцтва і самой ініцыятывы і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Заўтра дэлегаты возьмуць удзел у пасяджэннях у МЗС нашай краіны. З беларускага боку ў мерапрыемстве прыме ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Запланавана таксама сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Галоўная тэма дыскусіі – узрастаючая роля краін - удзельніц ЦЕІ ў пасоўванні сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Еўропе. У тым ліку, аб'яднанне намаганняў у супрацьстаянні новым пагрозам стабільнасці ў рэгіёне і ўмацаванне прагматычнага эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі фарматамі.