Моцныя духам. Яна марыла стаць актрысай, але галоўнай сцэнай выбрала ўраджайны край

6 июня 2021

Гераіня наступнага рэпартажу - з моцных духам беларускіх жанчын, якія дабіваюцца поспехаў штодзённай няпростай працай на зямлі і ўмеюць цаніць жыццё, прымнажаючы кожную хвіліну яго самыя яркія і станоўчыя бакі.

Гэта той выпадак, калі любоў да роднай зямлі і гонар за краіну пачынаюцца з малога - са стварэння прыгажосці побач з сабой: дома, у сям'і, на рабочым месцы. І ўсё гэта суправаджаецца хваляй пазітыву, які зараджае ўсіх навокал. Рэпарцёр Алеся Высоцкая - аб патрыятызме ў зусім простых рэчах.