У Белтэлерадыёкампанію паступіла заяўка на ўдзел у тэледэбатах ад Мікалая Улаховіча

16 сентября 2015

Да двух кандыдатаў у Прэзідэнты, якія заявілі аб жаданні прыняць удзел у тэледэбатах, далучыўся яшчэ адзін удзельнік выбарчай кампаніі. У Белтэлерадыёкампанію паступіла заяўка ад Мікалая Улаховіча. Раней такія заяўкі паступілі ад Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча. Нагадаем, тэледэбаты кандыдатаў у Прэзідэнты могуць адбыцца 3 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" .