У Беларусі павялічылася колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла да 522

16 августа 2016

Пра гэта сёння паведаміла Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Напярэдадні Магілёўская абласная камісія задаволіла адну скаргу. Некалькі такіх заяў разглядаюць зараз і ў іншых рэгіёнах. У сярэднім конкурс амаль 5 чалавек на месца. Самы высокі ён у сталіцы, а самы нізкі - у Мінскай вобласці. У гэтай кампаніі становяцца папулярныя і тэледэбаты. Па ўсіх акругах яны пройдуць у Мінску, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Менш актыўныя кандыдаты на Гродзеншчыне, там з 13 акруг толькі ў трох выказаліся за тэледэбаты. Больш за палову з зарэгістраваных прэтэндэнтаў на месца ў Авальнай зале адкрылі і свае асабістыя фонды.

Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Рахунак неабходны, таму што ніякай іншай агітацыйнай прадукцыі ў кандыдата ўжо не будзе. Бо адзінае, што пакладуць у скрыні выбаршчыкам, - гэта інфармацыйную лістоўку, якую зробіць акруговая камісія, дзе звесткі будуць пра кандыдатаў, а ўжо не перадвыбарныя праграмы. Напрыклад, кандыдат прынёс перадвыбарную праграму, якая перавышае колькасць знакаў друкаваных, якія могуць быць бязвыплатна надрукаваны ў газеце ў адпаведнасці з пастановай ЦВК, то кандыдату прапанаваць і ён аплаціць са свайго фонду гэтыя лішнія знакі. І гэта з'яўляецца, напэўна, самым разумным".

Паралельна з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў ідзе і вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Спісы падалі ўсе рэгіёны, акрамя Мінска. Апошні тэрмін у гэту пятніцу, 19 жніўня. А з 20 па 24 у Цэнтрвыбаркаме будуць рэгістраваць прэтэндэнтаў у верхнюю палату парламента.