Новае радзільнае аддзяленне сёння адкрылася ў Бабруйскім перынатальным цэнтры

6 мая 2014

Тут змогуць атрымаць высокакваліфікаваную дапамогу не толькі жыхаркі горада, але і жанчыны з чатырох найбліжэйшых раёнаў вобласці. На будаўніцтва і абсталяванне новага радзільнага аддзялення было патрачана 85 мільярдаў рублёў.


Спецыялісты прагназуюць, што кожны год у цэнтры будуць прымаць больш чым 3 тысячы родаў.