У Беларусі плануюць павялічыць працоўны стаж да 15 гадоў

30 мая 2014

Толькі з такім вопытам работы ў працоўнай кніжцы можна будзе атрымліваць пенсію. Пра гэта сёння заявілі на пасяджэнні палат прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Адно з найважнейшых пытанняў, якое абмяркоўвалі сёння ў Доме ўрада - гэта матчын капітал. Унесена прапанова аб матэрыяльным заахвочванні сем'яў з кожным народжаным дзіцем. Мяркуецца, што на рахунак сям'і за трэцяга нованароджанага будуць пералічваць суму ў памеры 10 тысяч долараў. А выкарыстоўваць грошы можна будзе на лячэнне і жыллё.


Таксама падчас пасяджэння парламентарыі абмяркоўвалі і дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Ратыфікаваць яго плануюць у самыя кароткія тэрміны.