У Беларусь з рабочым візітам прыбывае міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі

15 мая 2016

Запланаваны сустрэчы на вышэйшым узроўні, а таксама перамовы Сяргея Лаўрова з кіраўніком МЗС нашай краіны Уладзімірам Макеем.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі:

"Парадак дня перамоў уключае шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва, сумеснай працы ў рамках розных інтэграцыйных фарматаў (у першую чаргу - Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы), тэму ўзаемнай падтрымкі і ўзгаднення падыходаў да дзейнасці на пляцоўках міжнародных арганізацый. Бакі плануюць абмяняцца думкамі па найбольш актуальных праблемах рэгіянальнай і глабальнай бяспекі і стабільнасці".

Падчас перамоў таксама будуць закрануты пытанні развіцця дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі.