У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыла дэлегацыя Сербіі

9 июня 2015

Гаварыць сёння ў Мінску будуць і пра беларуска-сербскае супрацоўніцтва. У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыла парламенцкая дэлегацыя Сербіі. Яе ўзначальвае старшыня Народнай скупшчыны Мая Гойкавіч. Запланаваныя сустрэчы на афіцыйным узроўні. Госці наведаюць шэраг беларускіх прадпрыемстваў, гісторыка-культурных аб'ектаў.

Беларусь і Сербію аб’ядноўваюць трывалыя гандлёва-эканамічныя адносіны. Па выніках мінулага года аб'ём узаемнага тавараабароту перавысіў $245 млн. Платформу для пашырэння партнёрства дзвюх краін стварыў афіцыйны візіт у Сербію Прэзідэнта Беларусі ў чэрвені мінулага года. Тады быў падпісаны пакет дакументаў у розных сферах на суму звыш пятнаццаці мільёнаў еўра.