Пагрозу тэрарызму для краін АДКБ абмеркавалі ў Маскве

22 марта 2017

Сёння ў Маскве абмяркоўвалі пагрозу тэрарызму для краін АДКБ. Ваенныя аналітыкі прапанавалі даклад, дзе выразна паказана, што з сябе ўяўляе міжнародны тэрарызм і рэлігійны экстрэмізм і як з імі змагацца. У першую чаргу - гэта адсочванне людзей, якія займаюцца вербаваннем моладзі праз сеткі Інтэрнэт. А таксама барацьба з наркатрафікам як адным з асноўных спосабаў фінансавання груповак. А таксама кантроль міграцыйнай палітыкі. Толькі ў Расіі былі завербаваныя ў ІГІЛ 85% грамадзян Таджыкістана, якія прыехалі ў краіну на заробкі. Сёння трэба працаваць на папярэджанне, а для гэтага спецслужбы краін АДКБ павінны дзейнічаць разам.

У 2016 годзе адбылося амаль 250 тэрактаў у 29 краінах свету. У гэтым спісе ў лідарах - Афганістан, Турцыя, Ірак і Сірыя. У краінах АДКБ летась здарылася 8 тэрактаў.