Дзяржаўны візіт Лукашэнкі ў Кітай на першых старонках мясцовых інфармацыйных выданняў

2 марта 2023

Дзяржаўны візіт у Паднябесную нашага лідара - на першых старонках інфармацыйных выданняў Кітая. Мясцовая прэса маштабна асвятляе падзею.

У адной з публікацый адзначаецца: "Вітаючы непарушнае кітайска-беларускае сяброўства, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што абодва бакі павінны яшчэ больш умацоўваць палітычны ўзаемны давер і заставацца добрымі сябрамі і партнёрамі". Яшчэ адзін з загалоўкаў: "Мірныя перамовы дапамогуць палажыць канец крызісу". "Сустрэча старых сяброў" можа яшчэ больш умацаваць кансенсус па палітычным урэгуляванні ўкраінскага крызісу", - аб гэтым піша Global Times.

 Актыўна абмяркоўваюць візіт і ў заходніх СМІ. Нават усплываюць канспіралагічныя тэорыі. Напрыклад, New York Times угледзела ў паездцы беларускага лідара знак яшчэ большага напалу ў амерыкана-кітайскіх адносінах. Нямецкая Tagesschau занепакоеная тым, што Сі Цзіньпін прымае Прэзідэнта Беларусі, а Зяленскаму не тэлефануе ўжо год.