Новыя метады лячэння пацыентаў абмеркавалі ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі ў РНПЦ псіхічнага здароўя

18 ноября 2023

Новыя метады лячэння пацыентаў і дасягненні сусветнай навукі  абмяркоўвалі 17 лістапада  ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў беларускай сталіцы. Там прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 105-годдзю навукова-практычнага цэнтра, які з'яўляецца вядучы у краіне па вядзенні пацыентаў неўратычнага спектру. Асноўнымі задачамі РНПЦ  з'яўляюцца аказанне дапамогі людзям з псіхічнымі і псіхалагічнымі расстройствамі, у тым ліку з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.

РНПЦ псіхічнага здароўя адзначае 105-годдзе

Сёння ў РНПЦ псіхічнага здароўя  амаль паўтары тысячы ложкаў для аказання наркалагічнай і псіхіятрычнай дапамогі. У структуры ўстановы  больш за тысячу спецыялістаў. З іх каля 200 урачоў. У цэнтры таксама  працуе каля 25 маладых спецыялістаў.