Удзельнікі кантактнай групы па Украіне дамовіліся аб перамір'і на час уборкі ўраджаю

21 июня 2017

Удзельнікі кантактнай групы па Украіне на пасяджэнні ў Мінску дамовіліся аб перамір'і на час уборкі ўраджаю. Рэжым спынення агню будзе ўведзены апоўначы 24 чэрвеня і павінен прадоўжыцца да канца жніўня. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік.

Спецпрадстаўнік АБСЕ таксама ўзгадаў сур'ёзны інцыдэнт, калі на персанал спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ напярэдадні быў ўчынены напад і абстрэл. Такое не дапушчальна, падкрэсліў Марцін Сайдзік. Наступная сустрэча кантактнай групы пройдзе ў Мінску 5 ліпеня.