Германія выбірае парламент

24 сентября 2017

Новаму складу бундэстага трэба сфарміраваць урад і прызначыць канцлера. Ад вынікаў сённяшняга галасавання залежыць курс, якім краіна будзе рухацца ў наступныя 4 гады. У спісах выбаршчыкаў - 61 з паловай мільён чалавек. Самая вялікая ўзроставая група - тыя, каму за 60. Фаварытаў гонкі двое. Прадказальна гэта Ангела Меркель і сацыял-дэмакрат Марцін Шульц.

Марцін Шульц, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі: "Я настроены аптымістычна і ўпэўнены, што Сацыял-дэмакратычная партыя пакажа на выбарах добрыя вынікі. 23 000 чалавек далучыліся да нашай партыі з лютага, палова з іх - маладыя людзі маладзейшыя за 30. Гэта гаворыць пра тое, што будучыня - за маладым пакаленнем, якое будзе змагацца за справядлівасць і дэмакратыю".

Калі першыя два месцы прадвызначаныя і сацыёлагі не памыліліся, то ў ніжняй частцы турнірнай табліцы бундэслігі - сур’ёзная інтрыга. Левыя, зялёныя, лібералы і нават правыя радыкалы - усе разам яны адбяруць прыкладна 35 працэнтаў галасоў.