Усплёску аварый на дарогах сталіцы ў сувязі з маразамі не фіксуецца

5 января 2017

Паводле слоў інспектараў ДАІ, у асноўным здараюцца дробныя ДТЗ. Прычына іх, часцей за ўсё, у няправільна выбраным хуткасным рэжыме. Між тым дарожныя міліцыянеры нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме і гатовыя прыйсці на дапамогу аўтаўладальнікам, якія не могуць завесці аўто або трапілі ў снежны палон.

Акрамя таго, інспектары ДАІ просяць аўтаўладальнікаў часова прыбраць машыны з дваровых тэрыторый, каб снегаўборачная тэхніка магла працаваць без перашкод.