ЦВК Беларусі 9 красавіка падвядзе вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі

8 апреля 2024

У Беларусі завяршаецца этап фарміравання парламента ў адпаведнасці з  Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам. Ужо 9 красавіка ЦВК краіны правядзе пасяджэнне і падвядзе вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі.

Таксама Цэнтральная выбарчая камісія прыме рашэнне аб скліканні першай сесіі верхняй палаты. У цэлым жа сенатарам трэба будзе вырашыць найважнейшыя для краіны задачы. Па-першае, гэта заканатворчасць: прыняцце заканадаўчых актаў, якія будуць ісці ад жыцця і спрыяць развіццю краіны. А па-другое, пастаянная работа са зваротамі грамадзян, для таго каб кожная праблема была пачутая і не засталася без увагі.

Ігар Карпенка, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі:

Сёння мы бачым, што ў нас будзе крыху больш жанчын, чым у папярэднім савеце. Гэта людзі, як правіла, з вышэйшай адукацыяй, людзі, якія адбыліся ў прафесіі, маюць пэўныя дасягненні ў асабістым плане.

У верхняй палаце парламента кожны рэгіён і сталіцу будуць прадстаўляць па восем чалавек. Ад іх прафесіяналізму, адказнасці і пісьменнасці шмат у чым залежыць далейшае развіццё нашай краіны. Таксама працягваюцца выбары дэлегатаў на Усебеларускі народны сход.