Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў план падрыхтоўкі парламенцкай кампаніі – 2019

6 августа 2019

Прадстаўнікі ЦВК на пасяджэнні  абмеркавалі амаль два дзясяткі пытанняў, сярод якіх утварэнне  выбарчых акруг, выдаткі на правядзенне выбараў, а таксама арганізацыю работы міжнародных назіральнікаў.

Нагадаем, напярэдадні Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі 7 лістапада і ў Палату прадстаўнікоў 17 лістапада. На правядзенне кампаніі  вылучаць 23 мільёны рублёў. Першы этап - утварэнне акруговых абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій. Яны павінны быць сфарміраваныя да 2 верасня.


Тэгі:

#Выборы 2019