Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю ТАСС. Тэлеверсію глядзіце пасля "Панарамы"

13 сентября 2016

Пра вялікую палітыку і інтэграцыю на постсавецкай прасторы напярэдадні 25-годдзя СНД. Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю найбуйнейшаму сусветнаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС. У гутарцы з вядомым журналістам Міхаілам Гусманам, аўтарам рэйтынгавага праекта "Формула ўлады", гаворка ішла пра ролю Беларусі ў рэгіёне і тое, як у сучасным палітычным слоўніку з'явілася такое новае паняцце, як "Мінск-2". Прэзідэнт шчыра адказаў на пытанні пра самае асабістае. Гаварылі пра адносіны Беларусі з Расіяй і Захадам.

Тэлеверсію гутаркі глядзіце сёння ў эфіры нашага тэлеканала адразу пасля "Панарамы".