Станіслаў Зась і Уладзімір Пуцін абмеркавалі задачы АДКБ

11 марта 2020
Сёння Генсакратар АДКБ Станіслаў Зась і Уладзімір Пуцін абмеркавалі рэалізацыю планаў па барацьбе з тэрарызмам, наркагандлем і гарантаванні бяспекі падчас святкавання  75-годдзя Вялікай Перамогі. Сустрэча прайшла ў загараднай рэзідэнцыі расійскага лідара ў Нова-Агарове. Пуцін павіншаваў Зася з новай пасадай і адзначыў, што сёлета старшынства ў арганізацыі перайшло да Расіі, а значыць ёсць магчымасць больш цесна папрацаваць над задачамі, пастаўленымі перад блокам.