У тэхнапарку БНТУ на 3D-прынтары распрацоўваюць ахоўныя маскі і прылады для падачы кіслароду

17 апреля 2020
Экран ахоўнай маскі непасрэдна друкуецца, а ўжо каркас для яго  выразаецца на лазерным станку. Літаральна з аўторка спецыялісты зрабілі 300 масак і сотню спецыяльных кіслародных сістэм. Медабсталяванне ўжо перадалі ў 432-гі ваенны шпіталь, Мінскі абласны процітуберкулёзны дыспансер, Вілейскую цэнтральную бальніцу, сталічную 4-ую дзіцячую клініку і 5-ты шпіталь для дарослых. Усе распрацоўкі зроблены на бязвыплатнай аснове. Да дабрачыннага праекта далучыліся валанцёры. Тэхнапарк БНТУ вось ужо 17 гадоў працуе ў медыцынскай сферы. У асноўным  гэта вырабы для траўматалогіі і артапедыі, а таксама кардыялагічны напрамак.