Мінскае "Юнацтва" сёння прымае салігорскі "Шахцёр"

30 октября 2018

Цэнтральны матч тура ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі сёння пройдзе ў Мінску. Лідар - мясцовае "Юнацтва" - прымае другую каманду рэгуляркі - салігорскі "Шахцёр". У цяперашнім розыгрышы калектывы сустракаліся тройчы, дзве вікторыі святкавалі "мядзведзі", але апошняя сустрэча клубаў засталася за "гарнякамі". У турнірнай табліцы "Шахцёр" адстае ад "Юнацтва" на тры ачкі, правёў на матч больш. Ці атрымаецца ў гасцей дагнаць апанента, даведаемся з трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 19:40.