Сумеснае вучэнне АДКБ пройдзе на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Таджыкістана

6 февраля 2019

Сёння ў Маскве пра гэта паведаміў начальнік аб'яднанага штаба арганізацыі Анатоль Сідараў. Брыфінг праходзіў у фармаце тэлемоста з усімі краінамі, што ўваходзяць у Дагавор аб калектыўнай бяспецы. Адна з тэм - падрыхтоўка да сумеснага вучэння АДКБ "Баявое братэрства - 2019". Яно пройдзе восенню адначасова на тэрыторыі трох краін: Беларусі, Расіі і Таджыкістана. Больш канкрэтныя тэрміны, колькасць узброеных сіл і сродкаў, а таксама назвы палігонаў абмяркуюць на штабных перамовах за некалькі месяцаў да пачатку вучэння.

На брыфінгу абмеркавалі і ваенна-палітычнае становішча ў зоне адказнасці АДКБ і задачы Калектыўных сіл арганізацыі на 2019 год.