Сёння пройдзе сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі

30 ноября 2017

У Авальнай зале Дома ўрада сёння пройдзе сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. З дакладам выступіць намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы. Даклад будзе прысвечаны рабоце і перспектывам развіцця аграпрамысловага комплексу краіны. Урад адкажа на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.