Свята дабрыні працягваецца

8 января 2016

Сёння ў Мінску дабрачынная акцыя "Калядная ёлка - нашы дзеці" збярэ хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі, Расіі і Украіны ўжо дваццаць другі раз.

Запрошаных больш за паўтары тысячы. Гэта выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і тыя, хто пацярпеў ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнікі па традыцыі атрымаюць падарункі з рук Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла разам з благаславеннем.