Сёння Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту

27 января 2013

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў да барацьбы з экстрэмізмам і любымі праявамі нянавісці. 
Міжародны дзень памяці ахвяр халакосту адзначаюць штогод з 2005-га. 27 студзеня 1945 года войскі Савецкай Арміі вызвалілі першы і самы вялікі з гітлераўскіх канцлагераў у Асвенціме. Кульмінацыяй сённяшняй цырымоніі ў штаб-кватэры ААН стала выкананне Струннага квартэта № 3, напісанага аўстрыйскім кампазітарам яўрэйскага паходжання Віктарам Ульманам, які загінуў у Асвенціме.