Санкт-Пецярбург на гэтым тыдні стаў парламенцкай сталіцай

11 апреля 2013

Тут сабраліся дэлегацыі дзяржаў Садружнасці для ўдзелу ў міжпарламенцкіх асамблеях СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ. У форумах удзельнічаюць і беларускія дэпутаты. Сёння дзень абяцае быць  насычаным.


 


Больш падрабязна - Святлана Канапацкая.


Таўрычаскі палац - гістарычнае месца, дзе засядалі першыя дэпутаты Думы, сёння таксама цэнтр парламенцкага жыцця. У Санкт-Пецярбург прыбылі парламенцкія дэлегацыі краін Садружнасці, каб прыняць удзел у МПА АДКБ, СНД і ЕўрАзЭС.


Напярэдадні прайшло пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага Савета АДКБ, а парламенцкая рабочая група абмеркавала пытанні гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - удзельнікаў АДКБ. Галоўны акцэнт - рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі.


Сённяшняя раніца ў Санкт-Пецярбургу пачалася пасяджэннем пастаянных камісій. У парламенцкім цэнтры гаварылі пра развіццё ЕўрАзЭС, а ў Таўрычаскім палацы абмяркоўвалі пытанні ў рамках АДКБ і СНД. Пратакол падобных мерапрыемстваў нязменны, а вось склад удзельнікаў гутаркі і тэмы, безумоўна,  перажываюць змяненні. Гэтым разам шмат гавораць пра АЭП, Мытны саюз і гарманізацыю заканадаўстваў.


Пасяджэнне МПА СНД адкрые Валянціна Мацвіенка. Сярод пытанняў парадку дня і даклад  аб удзеле назіральнікаў МПА ў маніторынгу выбараў прэзідэнта Арменіі. У рамках АДКБ будуць гаварыць пра бяспеку, процідзеянне пагрозам і абмяркуюць палітычную сітуацыю ў Афганістане напярэдадні выбараў. Словам, парламенцкі дзень у Санкт-Пецярбургу абяцае быць насычаным.