Чаму навучыць універсітэт трэцяга ўзросту?

11 сентября 2013

Больш за 300 пажылых мінчан падалі заяўкі на навучанне ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту. Будучым студэнтам - за 55, а самаму старэйшаму ўжо споўнілася 86 гадоў. Гэта трэці ўніверсітэт для пажылых людзей у Беларусі, дзе будзе 4 факультэты: інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, замежных моў, журналістыкі і факультэт сацыяльнай работы і псіхалогіі.


У праекце, які праходзіць пры падтрымцы міжнароднага аб'яднання Узаемаразуменне, у якасці выкладчыкаў удзельнічаюць актыўныя пажылыя людзі, сацыяльныя работнікі і студэнты старэйшых курсаў сталічных ВНУ. Для маламабільных пажылых мінчан арганізаваны міні-праект Званая вячэра.