Лепшыя настаўнікі, выхавальнікі і сацыяльныя педагогі адзначаны ў сталіцы

1 октября 2016

Прафесійнае свята заўтра адзначаюць настаўнікі. Амаль тысяча прадстаўнікоў педагагічнай прафесіі па ўсёй краіне ўдастоены асабістых узнагарод - гэта граматы і падзякі гарвыканкамаў, юбілейныя медалі ад прафсаюзаў, нагрудныя знакі ад Міністэрства адукацыі.

У Год культуры свята для педагогаў сталіцы прайшло сімвалічна – у Купалаўскім тэатры. Словы ўдзячнасці са сцэны гучалі ад мэра Мінска Андрэя Шорца і намесніка міністра адукацыі Сяргея Рудага. Адзначаны лепшыя настаўнікі, выхавальнікі і сацыяльныя педагогі.

Прафесія педагога - адна з самых распаўсюджаных у нашай краіне. Ва ўстановах адукацыі - ад дзіцячага садка да каледжаў і ўніверсітэтаў – працуе амаль 10 % насельніцтва Беларусі. Большая частка з іх - школьныя настаўнікі.