Працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

30 июля 2015

Прадстаўнікі ініцыятыўных груп пачынаюць працу ў 9 раніцы. А для пікетаў выбіраюць шматлюдныя месцы – пляцоўкі побач з гандлёвымі цэнтрамі або прыпынкамі грамадскага транспарту. Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 8 прэтэндэнтаў. Каб стаць кандыдатамі, ім неабходна сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў. Пакінуць свой подпіс могуць толькі паўналетнія грамадзяне нашай краіны.  Пры сабе трэба мець пашпарт. Усяго ў Мінскай вобласці  100 пікетаў. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў працягнецца да 21 жніўня ўключна.