Прэзідэнт падпісаў указ аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

16 ноября 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Асноўным днём галасавання стане нядзеля, 18 лютага. Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні гэтай электаральнай кампаніі. Выбары будуць прафінансаваны сродкамі з бюджэту. Напярэдадні ў Цэнтрвыбаркаме зацвердзілі каляндарны план кампаніі. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачнецца ўжо 10 снежня і прадоўжыцца амаль месяц.