Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

6 сентября 2023

У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі. Самалёт Тэадора Абіянга Нгема Мбасога каля 18 гадзін прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Запрашэнне наведаць нашу краіну ад імя Прэзідэнта Беларусі лідару Экватарыяльнай Гвінеі было перададзена падчас візіту ў Афрыку міністра замежных спраў. Тады бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці міждзяржаўных кантактаў.

У аэрапорце Мінск высокіх гасцей сустракаў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік.

Экватарыяльная Гвінея з'яўляецца адной з найбагацейшых і стабільных дзяржаў Афрыкі, займаючы першае месца на кантыненце па паказчыку ВУП на душу насельніцтва. Дыпламатычным адносінам Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі больш як 30 гадоў. Супрацоўніцтва развівалі шляхам кропкавых міжурадавых кантактаў і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.