Падтрымка ініцыятывы Беларусі на высокім міжнародным узроўні

12 ноября 2014

І сёння стала вядома аб падтрымцы яшчэ адной ініцыятывы Беларусі на высокім міжнародным узроўні. Генеральная асамблея ААН прыняла прапанаваную нашай краінай у якасці старшыні СНД рэзалюцыю Супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Статус назіральніка пры Генеральнай асамблеі ААН СНД атрымала яшчэ ў сакавіку 1994 года. З гэтага часу супрацоўніцтва паміж СНД і структурамі сістэмы ААН паступальна развіваецца. У мэтах павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж ААН і СНД неабходная сістэмная аснова для такога супрацоўніцтва, якая будзе спрыяць развіццю і паглыбленню сувязяў паміж СНД і спецыялізаванымі інстытутамі сістэмы ААН.