Каманда Прэзідэнта атрымала чацвёртую перамогу ў новым сезоне Рэспубліканскай хакейнай лігі

20 января 2024

Каманда Прэзідэнта Беларусі па хакеі атрымала перамогу ў чарговым матчы групавога этапу Рэспубліканскай хакейнай лігі - турніру, які штогод праводзіцца на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. І гэта адзін з самых маштабных аматарскіх хакейных стартаў у нашай краіне.

Сапернікам гаспадароў пляцоўкі была дружына з Магілёўскага рэгіёна. Першыя два перыяды засталіся за дзеючымі ўладальнікамі трафея, а вось па выніках трэцяй дваццаціхвілінкі была зафіксавана нічыя. Праўда, такога выніку гасцям не хапіла для агульнай перамогі - 8:4 на карысць дружыны кіраўніка дзяржавы. Дублямі ў матчы адзначыліся Мікалай Лукашэнка і Арцём Антоненка ў гаспадароў, і Сяргей Зубараў - у гасцяў.

У Лядовым палацы ў Баранавічах найбліжэйшы праследвальнік каманды Прэзідэнта - дружына з Мінскай вобласці - сустракаецца з хакеістамі з Брэсцкага рэгіёна.