ПА АБСЕ прыняла рашэнне аб правядзенні 26-й сесіі ў Мінску ў 2017 годзе

30 августа 2016

Пасля сустрэчы ў Палацы Незалежнасці дэлегацыю місіі АБСЕ чакалі ў будынку верхняй палаты парламента. Тэмы гутаркі засталіся нязменнымі: будучая выбарчая кампанія і ўзаемадзеянні бакоў. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што наша краіна змяніла падыходы да дэмакратызацыі і пабудовы адкрытага грамадства. Правядзенне ж 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая пройдзе наступным летам у Мінску, сведчыць аб плённым супрацоўніцтве нашай краіны і міжнароднай арганізацыі.