Чэмпіянат Беларусі па футболе: супрацьстаянне паміж БАТЭ і "Рухам" глядзіце 25 верасня ў прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 19:50

25 сентября 2021

Трыма матчамі - у Маладзечне, Мінску і Брэсце - сёння працягнецца 24-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Цэнтральная сустрэча суботы пройдзе на стадыёне горада над Бугам. У госці да мясцовага "Руха" прыедзе БАТЭ. Барысаўчане, безумоўна, знаходзяцца на куражы пасля перамогі тыдзень таму над лідарам чэмпіянату і галоўным канкурэнтам у барацьбе за золата салігорскім "Шахцёрам". Нельга губляць ачкі і "Руху", які змагаецца за медалі турніру. Чым завершыцца гэтае супрацьстаянне - даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", якая пачнецца ў 19:50. Дарэчы, з трох згуляных паядынкаў паміж гэтымі клубамі пакуль "Руху" не ўдалося выйграць ніводнага.