Адкрыты дыялог сенатараў і піянераў

10 мая 2017

Піянеры з усёй краіны сёння ўпершыню дыскутавалі ў Савеце Рэспублікі. Ён стаў пляцоўкай для адкрытага дыялогу сенатараў і самых актыўных удзельнікаў арганізацыі. Тэмамі гутаркі сталі пераемнасць пакаленняў, моладзевая палітыка і парламентарызм. У пачатку сустрэчы юным гасцям распавялі, як праходзіць абмеркаванне законапраектаў і галасаванне. А затым піянеры змаглі задаць пытанні экспертам, у тым ліку намесніку старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яне Шчоткінай.

Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "З чым мы звязваем заўсёды надзеі, калі гаворым пра моладзь? Гэта тыя людзі, якія будуць кіраваць краінай, гэта тыя людзі, ад якіх будзе залежаць лёс краіны, будучых пакаленняў. Вядома ж, абмеркаванне адразу ж з узроўню моладзі такіх рэчаў, як праблемы, якія існуюць у краіне, праблемы парламентарызму, развіцця парламентарызму моладзевага, іх непасрэдны ўдзел не толькі ў абмеркаванні, але і ў прыняцці рашэнняў".

Вікторыя Менанава, старшыня цэнтральнага савета БРПА: "Сёння цікава юнакам і дзяўчатам даведацца, наколькі складана быць палітыкам, наколькі складана гэтаму навучацца. Мы мяркуем такія дыялогі праводзіць і далей, таму што ў такіх дыялогах моладзь матывуецца на далейшыя подзвігі, далейшыя здзяйсненні".

Сёння беларуская арганізацыя аб'ядноўвае больш за 650 тысяч піянероў і акцябрат. Сустрэча з сенатарамі прайшла напярэдадні юбілею. 19 мая спаўняецца 95 гадоў піянерскаму руху. Беларусь прыме ўдзельнікаў міжнароднага піянерскага злёту з Расіі і Казахстана.