Мастак Андрэй Смаляк зноў правёў смелы эксперымент

26 мая 2013

Вядомых беларусаў змясціў у маляўнічыя рамы. Праўда, багеты аказаліся папяровымі. Увесь тыдзень мінчане назіралі мантаж экспазіцыі. А ўжо менш як праз дзве гадзіны яе афіцыйнае адкрыццё.


З падрабязнасцямі Ніна Мажэйка. Агароджа парку Чалюскінцаў зараз такі ж культурны аб'ект, як і сталічныя галерэі. Ля ўваходу ў цэнтр адпачынку ўжо размясціліся роўна 110 медыйных партрэтаў - 55 карцін і столькі ж фотарэпрадукцый. Нягледзячы на неспрыяльны прагноз сіноптыкаў і зацяжныя ліўні адкрыццё выставы ўсё ж адбудзецца.
Дзякуючы арт-праекту Агароджа яшчэ летась  мінчане даведаліся, што і агароджу можна выкарыстаць не па прызначэнні. У выхадныя дні праходнасць тут рэкордная - 1000 чалавек за гадзіну.
Вольга Смаляк, жонка Андрэя Смаляка, арганізатар выставы: Я вельмі хацела, каб ён стаў народным, каб убачылі яго ўсе. І каб усе ўбачылі, што мы ўклалі ў гэты праект. А мы ўклалі вельмі шмат. Шмат любові, шмат натхнення, шмат энергіі, шмат працы - наогул мы ўклалі туды ўсю сваю душу.
У кожнай карціны - свая гісторыя. Смалякізм, так мастак называе ўласны стыль. Акцёры, зоркі эстрады, спартсмены. У праекце сямейнай пары ўдзельнічалі і асобы нашага канала. Карэспандэнт Агенцтва тэлевізійных навін і вядучая навін спорту Ганна Эйсмант паўстала ў смелым амплуа.
Ужо сёння вечарам карціны ажывуць на цэлую гадзіну. Больш за 100 персанажаў мастака выйдуць на публіку ў стылізаваных касцюмах. Усе  яны вынік працы прафесіяналаў. Некаторыя выйшлі з-пад нажніц беларускіх дызайнераў, а некаторыя былі падораныя цыркам.