ААН і далей будзе падтрымліваць Беларусь у барацьбе з гандлем людзьмі

19 августа 2013

Прытым, што наша краіна ўжо ў авангардзе міжнародных ініцыятыў у вырашэнні гэтай праблемы. Такое меркаванне сёння ў Мінску выказаў кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі. 5-дзённы семінар праходзіць пад патранажам айчынных праваахоўнікаў.

У групу барацьбітоў-аднадумцаў, створаную па ініцыятыве нашай краіны, уваходзяць 22 дзяржавы. У свой час яны падтрымалі пазіцыю Беларусі аб неабходнасці стварэння глабальнага фронту барацьбы з прадаўцамі жывога тавара. За некалькі гадоў супольнасць дабілася значных вынікаў.


Сяргей Колтун, намеснік начальніка УНіПГЛ МУС Беларусі: У нашай краіне праваахоўнікі выявілі 130 злачынстваў, звязаных з працоўнай эксплуатацыяй нашых грамадзян як унутры рэспублікі, так і за мяжой. Устаноўлена 581 ахвяра. Але хацелася б адзначыць, што дзякуючы прэвентыўным мерам і інфармацыйным кампаніям нам удалося значна мінімізаваць гэтую праблему.


Разам з тым у свеце маштабы праблемы не зніжаюцца. Што тычыцца Беларусі, то па-ранейшаму актуальная працоўная эксплуатацыя нашых грамадзян у Расіі. МУС настойліва рэкамендуе ўсім, хто выязджае на заробкі за мяжу, пракансультавацца наконт патэнцыяльнага работадаўцы. Усю інфармацыю можна атрымаць на спецыяльных гарачых лініях, у прыватнасці, па нумары 113.