Чарговы раўнд перамоў кантактнай групы прайшоў у Мінску

29 января 2020
Удзельнікі кантактнай групы па мірным урэгуляванні канфлікту на Данбасе менш за гадзіну назад завяршылі чарговы раўнд перамоў у Мінску.

 Наступны раз, як паведамляецца, яны збяруцца ўжо 12 лютага. Сёння ў рамках абмеркавання гуманітарных пытанняў удзельнікі сустрэчы  прыйшлі да разумення, што для ўсіх наступных абменаў  неабходна будзе рэалізоўваць прынцып: спачатку працэсуальная ачыстка, потым абмен. Апошні раз абмен адбыўся ў канцы снежня мінулага года  па формуле "124 на 76".