Сваякі Эдварда Сноўдэна маюць намер наведаць яго ў Маскве

7 августа 2013

Яны падалі дакументы для атрымання расійскіх віз. Уцякач хацеў бы сустрэцца з бацькам і абмеркаваць з ім далейшыя планы адносна знаходжання ў Расіі. Чакаецца, што Сноўдэн-старэйшы прыбудзе на працягу найбліжэйшых трох тыдняў. Нягледзячы на абвастрэнне адносін Масквы і Вашынгтона з-за былога агента, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і кіраўнік Мінабароны Сяргей Шойгу правядуць 9 жніўня сустрэчу са сваімі амерыканскімі калегамі Джонам Кэры і Чакам Хейглам. А прэзідэнт ЗША пацвердзіў свой намер прыняць удзел у вераснёвым саміце G20 у Санкт-Пецярбургу, аднак сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве адмяніў.