Новы дэпутацкі корпус гатовы пачаць разгляд законапраектаў

14 октября 2016

Напярэдадні ў парламенце завяршыліся выбары кіраўніцтва і фарміраванне пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. Іх кіраўнікі ўжо зрабілі першыя заявы наконт прыярытэтаў на найбліжэйшыя чатыры гады. Дэпутаты будуць больш актыўна прасоўваць нацыянальныя інтарэсы на міжнароднай арэне, ініцыіраваць падтрымку экспарту і прыцягненне інвестыцый, адраджаць бізнес-ініцыятыву. У прыватнасці, мяркуецца замацаваць права камерцыйнай рызыкі для кіраўнікоў прадпрыемстваў, у тым ліку з дзяржаўнай доляй уласнасці.

Андрэй Рыбак, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Існуе вельмі шмат нарматыўных актаў, якія звужаюць магчымасці актыўнага пасоўвання на рынкі новых прадуктаў. Вядома, гэта заўсёды звязана з камерцыйнай рызыкай. І кіраўнік павінен мець магчымасць, не азіраючыся на каральныя органы, зрабіць крок, які можа і не прынесці хуткай выгады для прадпрыемства. Але пры гэтым гэта будзе вопыт, які дазволіць у далейшым развівацца прадпрыемству стабільна і мэтанакіравана".

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "У нас не самая дрэнная сістэма адукацыі і не самыя дрэнныя навукоўцы. І вялікая колькасць дасягненняў ёсць у навуцы. Але праблема ў тым, каб мы маглі гэта рабіць камерцыйным прадуктам і каб гэта было запатрабаванае ў жыцці. Мы, заканадаўцы, павінны працаваць над тым, каб гэтыя рэчы, звязаныя з актуалізацыяй навуковых дасягненняў, былі максімальна прыцягнутыя ў нашу эканамічную сферу".

Неўзабаве дэпутаты пачнуць займацца заканатворчасцю. Плануецца прыняць каля 50 новых дакументаў.