Наш рэпартаж са сталічнага 609-га выбарчага ўчастка

11 сентября 2016

Да нас ужо далучыўся Андрэй Смірноў. Ён працуе на адным з участкаў сталіцы (прамое ўключэнне).

Я яшчэ прагаласаваць не паспеў, але спадзяюся зрабіць гэта сёння. Мы размясціліся на адным з цэнтральных сталічных участкаў - №609 - у Беларускім аграгрна-тэхнічным універсітэце. Асноўны дзень выбараў пачаўся, выбарчыя ўчасткі расчынілі свае дзверы ўсяго некалькі хвілін таму. Незадоўга да гэтага завяршылася абавязковая ў такіх выпадках працэдура - урны для датэрміновага галасавання апячатаныя, на змену ім паставілі ўрну для галасавання, якое пройдзе сёння. Актыўнасць электарату ў гэтыя хвіліны невялікая, за час з моманту адкрыцця ўчастка прагаласаваць паспелі лічаныя адзінкі. У асноўным гэта людзі, якія хочуць паспець зрабіць свае справы сёння днём. Вялікай актыўнасці не чакалі і тыя, хто сочыць за парадкам на выбарчых участках.

Аляксандр Вольскі, старшыня камісіі выбарчага ўчастка № 609 г. Мінска: "Па нашым участку галасуюць студэнты і жыхары найбліжэйшых дамоў. Усяго зарэгістравана больш за дзве тысячы чалавек. Магу сказаць, што сваё волевыяўленне зрабілі ўжо каля 25% электарату. Гэта лёгка тлумачыцца, бо нашы студэнты ў асноўным з перыферыі, таму прагаласавалі і паехалі дамоў займацца традыцыйнымі для восеньскай уборачнай гаспадарчымі клопатамі".

Наша здымачная група застаецца на гэтым выбарчым участку. Паглядзім, якую актыўнасць праявіць электарат, з якім настроем людзі прыйдуць на ўчасткі. Гэтую інфармацыю мы паведамім у нашых наступных выпусках. Мне застаецца дадаць, што выбарчыя ўчасткі прадоўжаць сваю працу цэлы дзень. Зачыняцца дзверы вечарам роўна ў 20:00.