На шляху да міру. Пасяджэнне кантактнай групы па Данбасе

12 ноября 2019
Сёння ў Мінску праходзяць перамовы ўдзельнікаў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Абмяркоўваюць замацаванне асаблівага статусу Данбаса ва ўкраінскай канстытуцыі, захаванне  бакамі ўмоў перамір'я і ўхілення парушэнняў на ўчастках развядзення  войскаў, іншыя пытанні. З-за дрэнных  умоў надвор’я ў сталіцу не змаглі прыбыць спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік і прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе Леанід Кучма - яны прымаюць удзел у пасяджэнні па відэасувязі. 

Сёння днём стала вядома, што Кіеў і самаабвешчаная ДНР завяршылі працэс развядзення  войскаў у раёне населенага пункта Пятроўскае. Гэта можа стаць важным элементам падрыхтоўкі саміту "нармандскай чацвёркі", дзе бакі абмяркуюць далейшыя крокі па ўрэгуляванні канфлікту ў рэгіёне.