На "Беларусь 1" было паказана выступленне кандыдата ў Прэзідэнты Таццяны Караткевіч

17 сентября 2015

На "Беларусь 1" было паказана выступленне кандыдата ў Прэзідэнты Таццяны Караткевіч, якая прыняла рашэнне скарыстацца не прамым эфірам, а запісам.

Таццяна Караткевіч, кандыдат у Прэзідэнты  Рэспублікі Беларусь: "Мы не будзем дзяліць людзей на правых і левых, рускамоўных і беларускамоўных... Нам сёння патрэбна згода ў грамадстве. Добры прыклад будзе ўжо праз паўгадзіны. Пачнецца футбольны матч Лігі чэмпіёнаў, я ўсіх заклікаю хварэць за нашых хлопцаў з "Дынама". Іх перамога - будзе нашай агульнай".

Нагадаем, згодна з законам,   кожны кандыдат мае права бясплатна выступіць два разы ў радыё- і тэлеэфіры. Гэтым ужо   скарысталіся  двое кандыдатаў, а заўтра -  чарга Мікалая Улаховіча.