Як сёння працуюць над пытаннем фінансавай кібербяспекі ў Беларусі?

16 апреля 2019
Інфармацыйныя тэхналогіі  апошні час  актыўна пранікаюць у ключавыя сферы эканомікі.  У вытворчасць  укараняецца машыннае навучанне, у транспартную галіну  прыходзіць штучны інтэлект. А звыклы ўсім папяровы дакументаабарот   паступова становіцца электронным. Між тым з узроўнем інфарматызацыі грамадства  расце і ўзровень кіберзлачыннасці. Для даведкі,  паводле апытанняў,  больш за 50  % інтэрнэт-банкаў у свеце  прызнаюць, што не могуць абараніць сваіх кліентаў ад крадзяжу грашовых сродкаў. Дапамагчы рашэнню праблемы  закліканы "закон аб персанальных даных", які сёння знаходзіцца на разглядзе ў дэпутатаў. Змены ў лічбавае заканадаўства рыхтуе і Нацбанк.  Як сёння працуюць над пытаннем фінансавай кібербяспекі ў Беларусі, даведваўся  Яўген Калаўр.

Вялікі  куш і мінімальная рызыка быць злоўленым прывялі да росту кіберзлачынстваў ва ўсім свеце. Сёння шкода ад такога віду дзейнасці ацэньваецца ў 1 трлн.$. Толькі ў Беларусі за мінулы год было зарэгістравана каля 3,5 тысяч кіберкрадзяжоў. Практычная бездапаможнасць у барацьбе з гэтай з'явай, на якую раней наракалі банкі, змянілася сістэмным падыходам. Пры Нацбанку было аператыўна створана падраздзяленне маніторынгу і процідзеяння атакам у крэдытна-фінансавай сферы. 

Аляксей Худзякоў, начальнік аддзела ўпраўлення  аховы  інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі: "За час дзейнасці дадзенага падраздзялення, а гэта даволі невялікі перыяд часу,  намі атрымана і прааналізавана больш як 1200 паведамленняў у дачыненні атак, як непасрэдна на самі банкі, так і іх кліентаў. Адным з найбольш  папулярных спосабаў пранікнення ў зламыснікаў у банкаўскую сетку стала рассыланне шкоднасных лістоў са шкоднасным укладаннем". 

У спісе таго, што практыкуюць ашуканцы: несанкцыянаваны доступ да банкаўскай сістэмы, крадзеж уліковых звестак  карыстальнікаў, учыненне  сеткавых атак або рассыланне спаму ад імя фінустановы. Зрэшты, гэта толькі малая частка пагроз, з якімі штодня сутыкаюцца банкі. І ўсё ж эксперты падкрэсліваюць,  ахілесавай пятой крэдытна-фінансавай сферы з'яўляецца чалавечы фактар. 

 Для барацьбы з падманам, Нацыянальным банкам падрыхтаваны змены ў дзеючы ўказ "Аб лічбавых банкаўскіх тэхналогіях". Праект прадугледжвае выкарыстанне біяметрычных параметраў кліентаў для праходжання працэдур аддаленага  распазнання асобы. Неўзабаве пацвярджаць транзакцыю неабходна будзе з дапамогай сканара адпячаткаў пальцаў і радужнай  абалонкі вока. 

Логіка рэгулятара зразумелая. Толькі за мінулы год у нашай краіне  колькасць крадзяжоў грашовых  сродкаў з банкаўскіх картак павялічылася на 90 %. Зламыснікі выманьваюць грошы праз узламаныя старонкі ў сацыяльных сетках,  актыўна рэгіструюцца выпадкі лжывых званкоў з банкаў. Даручыўшыся,  карыстальнік сам выдае свае рэквізіты. 

Віталь Няскромны,  намначальніка ўпраўлення  бягучых аперацый разліковага цэнтра пластыкавых карт камерцыйнага банка: "Банк ніколі не спытае ў кліента рэквізіты карткі, ніколі не спытае аб 3Д паролі, ніколі аб эсэмэсках,  якія пасылае банк, ніколі не спытае ПІН-код. Званкі ад банка могуць быць, але кліент павінен праяўляць пільнасць пры адказе на пытанні". 

Колькасць аматараў несумленнага заробку расце і ў суседніх краінах. Напрыклад у Расіі  з пачатку года  колькасць крадзяжоў грошай з карт павялічылася ў паўтара раза, ва Украіне - на траціну. 

Таццяна Паўлоўская, намеснік дырэктара картцэнтра камерцыйнага банка: "Мы надаём дастаткова  вялікую  ўвагу такому кірунку працы, як павышэнне фінансавай пісьменнасці кліентаў. Мы размяшчаем інфармацыю на тую  альбо іншую тэматыку,  звязаную з картачнай бяспекай на сайце банка. Намі быў распрацаваны тэст і курс па тэме картачнай бяспекі". 

Эксперты падкрэсліваюць, і ў будучыні колькасць кіберзлачынстваў будзе толькі расці. Аднак супрацьстаяць можна. Дарэчы, павысіўшы бяспеку персанальных даных, асабістых рахункаў або аплатных карт могуць і самі кліенты. Неабходна толькі праяўляць пільнасць і памятаць аб нулявой банкаўскай адказнасці. Так, калі ўладальнік пластыку сам выдаў рэквізіты банкаўскай карты - выкрадзеныя зламыснікам грошы фінустанова  ўжо не верне.