Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава прадставілі калектыву ведамства

22 декабря 2021

Інтарэсы простага чалавека - галоўны акцэнт у рабоце новага міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Аляксея Багданава сёння прадставілі калектыву ведамства. Віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў адзначыў: усе задачы напярэдадні пастаўлены Прэзідэнтам. Людзі павінны бачыць у магазінах справядлівыя цэны. 

Сёння віцэ-прэм'ер падзякаваў за працу папярэдняму кіраўніку МАРГ. Уладзімір Калтовіч узначальваў міністэрства шэсць гадоў.